Новая назва — вынік узнікнення некалькіх аднайменных арганізацый і — галоўнае — вынік роздумаў пра сутнасць нашай дзейнасці.
«Фігуры замоўчвання» — гэта праект пра жаночае пісьмо на мяжы публіцыстычнага і мастацкага. Мы хочам падгучваць галасы тых, каму часта не давалі прасторы для гаварэння, і выносіць у публічнае поле тэмы, якія не прынята абмяркоўваць.
Новая назва — пра гэта.
Чым мы займаемсяМы публікуем тэксты, напісаныя жанчынамі* тут-і-цяпер, і распавядаем пра нашых выбітных папярэдніц; сустракаемся, каб абмеркаваць кнігі, напісаныя жанчынамі*; ладзім мерапрыемствы, прысвечаныя пісьменніцкім практыкам. Мы марым спрыяць развіццю беларускай пісьменніцкай супольнасці і асабліва — узнікненню ў ёй большай колькасці жаночых постацяў.
Якіх тэкстаў чакаюць «Фігуры»Па форме гэта могуць быць эсэ, агляды, крытычнае асэнсаванне ўласнага досведу і ўсё, што прадугледжвае пісьмовае думанне ў розных яго формах — ад публіцыстычнай да паэтычнай. *Дзіўныя* гібрыдныя жанры, якія складана назваць, таксама вітаюцца! Скорее бессюжетное и нефикциональное, но и это не обязательно.
Мы будзем асабліва радыя тэкстам, заснаваным на асабістым даследванні аўтарак, але напісаным жывой, не акадэмічнай, мовай. Няхай у іх будзе шмат пяшчоты, смеху, любавання, пагарды ці раз'юшанасці — толькі, калі ласка,не аб'ктная абыякавасць.
Важныя асаблівасці праекта— Тут публікуюцца тэксты, напісаныя жанчынамі*.
— Гэта беларускі праект, і тэкстам, напісаным па-беларуску, тут радыя асабліва.
— Гэта некамерцыйная ініцыятыва, таму сітуацыя з ганарарамі змяняецца ад публікацыі да публікацыі. Калі для вас важная аплата працы, калі ласка, не саромейцеся ўдакладніць гэтае пытанне!
— Калі вы не з Беларусі, дасылаць тэксты можна. Але прыярытэт — беларускам.
Патрабаванні да заявакЗараз мы прымаем заяўкі на оўпэн-кол, падрабязнасці пра яго —
на галоўнай старонцы. Калі ласка, распавядайце пра «Фігуры» знаёмым, якім гэтая ініцыятыва можа быць цікавая ❤
Дасылаючы тэкст, вы згаджаецеся, што ён можа быць апублікаваны на анлайн-пляцоўцы «Фігур» і ў папяровым выданні (заўсёды і паўсюль з указаннем аўтарства, канечне!)Даслыныя тэксты не рэцэнзуюцца.