Алёна Іванюшанка
Бу-ду
Пікселі

Міліметры
Зум
Гаечка саскачыла з вінта, ускакала ў цемру бардака. Але дзынь павісла ў паветры.

Кажу я. Мама, мне кепска
Адказвае мама. Табе нармальна.
Я. Мама, мне цёмна.
Мама. Бывае і горш. Купі вітамін Д у кроплях, у аптэцы, у горадзе.
Я. Нельга. Да таго ж, там халодна.
Мама. Купі куртку.
Я. Няма грошай.
Мама. Я дам.
Я. Не трэба.
Мама. Не, табе кепска.
Я. Мама, мне нармальна.
Мама. Не хваліся. Ніколі не кажы ўслых, што табе добра.
Я. А то што?
Мама. Сурочыш. І чорныя каты пяройдуць дарогу і ўвесь посуд паб’ецца і прысняцца нябожчыкі.

Кожны раз, калі мне хораша, я сціснуся, і трэшчына разыйдзецца па галаве, і стане так страшна, што ўжо і не змагу сказаць, што мне хораша.
Ілюстрацыі — Марыя Ларыёнава
10 мільярдаў чалавек на Зямлі — эпоха. 10 мільярдаў уключаных мазгоў, плюсуючыся адні да адных, рухаюць чалавецтва на крочак наперад. Глабальная шматножка, валасатая, не асабліва прыгожая, але даволі пражэрлівая.
У нашым высакосным годзе эпоха яшчэ ўжо ўсё роўна роўная пакаленню.

Што потым? Future continuous passive. Калі мы не загадзім планету. Калі ў нас не ўрэжэцца метэарыт. Калі сонца не згасне. Калі ў нашага сай-фай фільма будзе хэпі-энд.

То на зямлi не будзе больш за 10 мільярдаў чалавек.

І мы застынем.

Я раблю так.

Ты робіш гэтак.

Той робіць тое.

Гэты робіць гэтае.


Ніхто нікому не перашкодзіць. Ніхто нікога не абвергне. Ва ўсіх свабода. Усе самі па сабе.

Няма часу. Няма канца. Нарэшце перамаглі смерць.

Вазьміце ў музеі стрэльбу і стрэльце ў мяне. Я паміраю ад нудоты.
Хачу пасябраваць з чорнай дзіркай.
Хачу, каб час і прастора здзівілі мяне.
Хоць штосці.

am i the asshole?
— думаю я ў гэтым красавіку, ва ўсё той жа кватэры, патэлефанаваўшы маме, не памяняўшы піжаму, пачысціўшы зубы, у чаканні (не)чага.
*

Зіма. Вясна. Лета?

Ілан Маск, фантазірую, запусціў-такі праект Pravda, які правярае верагоднасць журналісцкіх матэрыялаў і пастоў у сацыяльных сетках. Добра, што Pravda пакуль не працуе з выявамі. Ў інстаграме пакуль можна будаваць асабовы брэнд.

Чытаю доўгае паведамленне.

«Вітаю. Як справы?»

Не веру.

*Малюнак коціка пчалы і ракеты*

Паверу.

Адмененыя тэрапеўты. Няскончаныя п’есы. (У)зніклыя сябры. Вельмі хачу прагнаць Pravd’ай па размовах, тэкстах і перапісках. І па календары. Была зіма? Настала вясна? Што там з летам?

Паверыць календару.
Не буду.

Соты радок, а дыялог ўсё не ладзіцца.
Пакуль толькі маналог і страх фэйка.
*

Мінулае.

Незвычайныя малпачкі бегаюць па палях і лясах. Аніводнай рэвалюцыі, хаця б кагнітыўнай, яшчэ не здарылася. Але свабода роўнасць сястрынства ў паветры. Пакуль двое не паглядзяць на адзін кавалак мяса.

Яны яшчэ не размаўляюць. Яны яшчэ не выдумляюць багоў. Яшчэ не баяцца будучыні. Яны хварэюць, але не баяцца.
Яны хутка пачнуць маляваць карцінкі, калі не будуць ведаць, што сказаць. Як мы.

Пытанні адсюль туды.

Прыдумайце словы і дагаварыцеся.
Ай навошта.
Выкапайце яму, і туды ўпадзе мамант.
Ай навошта.
Распаліце агонь, і драпежнікі вас не крануць.
Ай навошта.
Зрабіце хоць што-небудзь.
Навошта.

Я, седзячы ў цяперашнім, думаю: альбо ў іх дэпрэсія, альбо ў іх рай. Альбо яны — я.
*

Зум.
Пікселі.
Міліметры.

Мама, кажу я.

Вот все — что я тебе принесла!
Это — и сердце мое.
Это — и сердце мое — все поля —
Летних полей разлет.
А если хочешь сумму узнать —
Пересчитай подряд
Это — и сердце мое — всех Пчел —
Что в клевере гудят.

Гэта не плагіят. Гэта Эмілі Дыкінсан.

Мама, посмотри, что я принесла
Мои тревоги и мои слова
Мои слова и твои слова
Все это я тебе принесла
Бясконцыя размовы, гатуй ежу, шукай працу, хадзі так, а не гэтак, кажы так, а не гэтак, пішы так, а не гэтак.

Мама, вот все-все, что я тебе принесла.
Это и сердце мое.
Это и сердце мое и подряд.
Все-все все-все все-все подряд.
Из магазина.
Не хадзі сама, калі ласка.
Як жа надакучыў зум. Прыбліжае. Разглядвае. Бесіць. Надакучыла сама сабе. Дзякуй мама. Дзякуй гома сапіенс. Дзякуй эвалюцыя.

На Месяцы сляды Армстранга захаваліся, нібы ён быў там учора. На Меркурыі і Венеры з’яўляюцца зонды, якія адправілі туды людзі. Людзі атрымалі вітанні ад Меркурыя і Венеры, сабралі дадзеныя і скінулі смецце. Інжынер, які прыдумляў марсаходы, казаў, што размесціў іх камеры менавіта на ўзроўні вачэй чалавека. Каб фатаграфіі Марса былі такімі, нібы ты сам зрабіў іх на тэлефон.

Навошта?

Калі ўсё ўсё паўсюль паўсюль заўсёды заўсёды пра цябе. Пра чалавека. Ну і, канечне, пра цябе.
Назва нашай актуальнай п’есы -- будучыня. Якая -- не ведаю.

Давай разам палічым пчол.


*Гэта было тут, у Мінску. Да жніўня
АЛЁНА ІВАНЮШАНКА
Драматургіня, аўтарка п'ес «Шкура», «Ты найдёшь Алису под старым снегом», «Скроллинг».

Чытанні яе п'ес і спектаклі па п'есах і інсцэніроўках праходзілі ў Беларусі. Расіі, Літве, Эстоніі, Польшчы, Грузіі.
Made on
Tilda